Гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мінская фармацыя»
Гэта прадпрыемства, якое ажыццяўляе рознічную і аптовую рэалізацыю лекавых сродкаў, медыцынскіх вырабаў і іншых тавараў аптэчнага асартыменту.
Згодна са Статутам, асноўнымі мэтамі дзейнасці РУП "Мінская Фармацыя" з'яўляюцца: своечасовае забеспячэнне насельніцтва, арганізацый аховы здароўя і іншых арганізацый лекавымі сродкамі, медыцынскімі вырабамі, медыцынскай тэхнікай і іншымі таварамі аптэчнага асартыменту; забеспячэнне кантролю якасці лекавых сродкаў; інфармацыйна-даведачнае абслугоўванне насельніцтва, арганізацый аховы здароўя і іншых суб'ектаў гаспадарання.